У Гродне нацыянальная дыктоўка пройдзе 24 сакавіка

Дыктоўку на вершы Ларысы Геніюш прачытае Генадзь Бураўкін. Пасля для прысутных выступіць Алесь Камоцкі.Традыцыйна беларускія дыктоўкі збіраюць шмат гродзенцаў, многія з якіх прыходзяць цэлымі сем’ямі. Арганізатары імпрэзы — выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” і “Таварыства Беларускай школы”.

Мерапрыемства пачнецца ў 14 гадзін па адрасе: вул. Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку.

Нагадаем, напярэдадні ТБШ звярнулася ў гарвыканкам, Міністэрства адукацыі і ўніверсітэт імя Янкі Купалы, каб правесці дыктоўку ва ўніверсітэце. Старшыня гродзенскага аддзялення ТБШ атрымала адмоўны адказ: 24-25 сакавіка ў ГрДзУ будуць праходзіць рэпетыцыйныя тэсты.