У Гродне працягвае дзейнічаць офіс МММ

Як паведамляе "Ежедневник", у панядзелак на офісе дзяжурыў "сотнік" сістэмы "МММ" Дзмітрый. Кожны ахвочы мог трапіць у офіс і атрымаць кансультацыю, калі папярэдне дамовіўся пра час візіту па тэлефоне. Нумар тэлефона адзначаны на сайце гродзенскага офіса і дзейнічае дагэтуль.

Нагадаем, што КДБ пачаў крымінальную справу па факце дзейнасці фінансавай піраміды МММ. У аўторак з'явіліся звесткі, што Нацбанк запатрабаваў ад камерцыйных банкаў замарозіць актывы людзей, звязаных з дзейнасцю МММ.

На Гродзеншчыне КДБ выявіла каля 30 грамадзян, датычных да дзейнасці фінансавай піраміды. Офіс МММ размешчаны ў новым бізнэс-цэнтры "Гараднічанскі" ў цэнтры горада. У кабінеце ўсталяваныя відэакамеры. Мяркуючы па тым, што ў абласным цэнтры ёсць "сотнікі" і "дзясятнікі", гродзенцы актыўна ўкладалі грошы ў фінансавую піраміду.