У Гродне рыхтуюць шоў ведзьмаў

Праграму ў стылі вядомага кельцкага свята рыхтуюць супрацоўнікі турфірмы “Мярцана”. Апрача тэатралізаванага ігрышча нячысцікаў запланаваны стрэльбы з сярэднявечнай зброі і касцюміранавая вечарына. Іншыя падрабязнасці гродзенскага Хэлоўіна арганізатары інтрыгоўна трымаюць у сакрэце.
“Гэта спроба далучыць людзей да набыткаў еўрапейская культуры. Хацелася б, каб людзі былі ў касцюмах, добра і цікава правелі свой вольны час”,– расказала Еўрарадыё адна з арганізатарак Хэлоўіна Ганна Шарэнда.