У Гродне скралі коўш ад экскаватара

Будаўнікі знялі коўш з машыны і чамусьці пакінулі на вуліцы. У выніку яго неадкладна выкралі. Праваахоўнікі мяркуюць, што зламыснікі здалі вялізны прадмет на металалом. Зараз міліцыянты спрабуюць высветліць, куды.

Гродзенскія будаўнікі даўно паводзяць сябе бесклапотна. З будоўляў у асноўным выносяць электраабсталяванне. Зафіксаваныя крадзяжы на буйныя сумы. Ад 15 да 60 мільёнаў рублёў, паведамляе газета “Вячэрні Гродна”.