У Гродне ствараюць "тытунёвы" музей

Праз свой афіцыйны сайт прадпрыемства звярнулася да людзей з просьбай ахвяраваць рэчы, датычныя да ягонай гісторыі: фотаздымкі, паштоўкі, кнігі, газетныя выразкі, плакаты, попельніцы, абгорткі, сувеніры.


Адкрытае акцыянернае таварыства "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" – адно з самых старых вытворчых прадпрыемстваў у краіне. Яго гісторыя пачынаецца ў 1861 годзе. З архіўных матэрыялаў вядома, што тады губернскае праўленне дало дазвол  купцам Лейбу Шарашэўскаму і Абраму Гардону адкрыніць у горадзе тытунёвую фабрыку.