У Гродне злавілі Боні і Клайда
За ўзброены напад затрымалі дзяўчыну і хлопца. Яны хацелі абрабаваць кругласутачную краму.
Каля пятай раніцы 14 ліпеня быў напад на гродзенскі “начнік”. Хлопец пайшоў у краму адзін, надзеўшы маску з проразямі для вачэй. У руках ён трымаў паляўнічае ружжо, якім пагражаў прадаўцу. Дарэчы, ён скраў няшмат — скрыню цыгарэт і 170 тысяч рублёў. Затым малады чалавек выйшаў і знік з месца злачынства на цёмнай іншамарцы, паведамляе БЕЛТА.
Здарэнне зафіксавалі камеры відэаназірання. Дзякуючы гэтым здымкам спачатку знайшлі дзяўчыну, уладальніцу аўто, на якім з’ехаў рабаўнік. Мяркуецца, што менавіта яна і была ў тую ноч за рулём. Потым злавілі і галоўнага выканаўцу ўзброенага нападу. Гэта 21-гадовы непрацуючы хлопец, які раней не меў судзімасцяў.