У гродзенскай лазні за наведнікамі сочаць праз відэакамеры
Адміністрацыя сцвярджае, што гэта зроблена для прадухіленя крадзяжоў.
Незвычайная лазня знаходзіцца на вуліцы Болдзіна. Тут электронныя вочы ўсталяваныя ў распранальні. На шляху да парылкі наведнікі ўваходзяць туды апранутымі. А вось калі выходзяць, то ім прыходзіцца хавацца за ручнікамі і тазікамі, піша “Вячэрні Гродна”.
Сучасная тэхніка ў Гродне ўсталяваная і на іншых аб’ектах. У прыватнасці – у мясцовым аквапарку. Там камер ажно 15 і адміністрацыя ўстановы вельмі ганарыцца, што можа адсочваць кожны крок сваіх наведвальнікаў.