У гродзенскім касцёле будзе англамоўная імша

Як паведамляе БЕЛТА, літургія па-англійску прызначаная найперш для замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў гродзенскіх ВНУ. Англамоўныя студэнты рэгулярна наведваюць сустрэчы моладзі ў каталіцкай епархіі і неаднаразова выказвалі такія пажаданні.

Дарэчы, у Пабрыгіцкім касцёле вось ужо некалькі гадоў штотыдзень праходзіць імша на літоўскай мове і служба з сурдаперакладам для глуханямых. У планах — правядзенне ў Фарным кафедральным касцёле службы на лацінскай мове. Хутчэй за ўсё, такая імша будзе ладзіцца раз у месяц.