У Гродзенскім універсітэце будуць праходзіць сапраўдныя суды

У спецыяльна абсталяванай аўдыторыі будуць праходзіць навучальныя ролевыя гульні і выязныя паседжанні суда. Пра гэта са спасылкай на дэкана юрфака Мікалая Сільчанку паведамляе газета “Рэспубліка”.

Месцы для пракурора і адваката, трыбуны для дачы паказанняў і суддзяў аснашчаныя камп'ютарамі, аб’яднанымі ў лакальную сетку. Плануецца, што судовыя працэсы з аўдыторыі будуць транслявацца па ўніверсітэцкай кабельнай тэлевізіі.