У Індыі нарадзіўся хлопчык з 34 пальцамі
Ён пабіў сусветны рэкорд , паведамляюць інфармагенцтвы.
Акшат Саксен з індыйскага штата Утар-Прадэш з'явіўся на свет з генетычна абумоўленым анатамічным адхіленнем - палідактыліяй, якая характарызуецца большай чым звычайна колькасцю пальцаў на руках і нагах. На кожнай руцэ ў Акшата - па сем пальцаў, а на яго нагах - па дзесяць.