У інтэрнэце складаюць спіс скарбаў Беларусі
Галасаванка будзе ісці з 28 лістапада да 14 студзеня 2013 года. У гэты дзень яна завершыцца а 19-й гадзіне.
Выбраць скарбы нашай краіны прапануе сайт "Усе беларусы". Скарбы будуць выбірацца ў сямі катэгорыях: імёны, падзеі, прырода, архітэктура, стравы, абрады, песні. У кожнай намінацыі называюцца сем прэтэндэнтаў з розных эпох беларускай гісторыі.
Найбольш спрэчным выглядае мінулае стагоддзе. Таму для абмеркавання ў катэгорыях імёнаў і падзеяў прапануюцца толькі тыя, што адбыліся да ХХ стагоддзя. Сярод іх Еўфрасіння Полацкая, Усяслаў Чарадзей, Францішак Скарына ды іншыя.