У інтэрнэт-крамах курс долара вырас

Разам з тым у крамах цэны на лядоўні, тэлевізары і пральныя машыны пакуль істотна не змяніліся.

"Тое, што прывезлі, прадаем па старых цэнах. Новых паставак не робім, думаем, што далей рабіць. Калі зможам купляць валюту бесперашкодна, то цэны не ўзнімуцца. Але мы пакуль не зразумелі, што значыць гэта чарговасць? Ці зможам мы купіць валюту 1 красавіка, ці на нас не хопіць?" — расказалі "Камсамолцы" ў камерцыйным аддзеле аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў бытавой тэхнікі.

Нагадаем, 16 сакавіка Нацбанк прыняў рашэнне, што фірмы могуць набыць валюту толькі праз 30 дзён пасля падачы заяўкі. Праўда, ужо 22 сакавіка сваё рашэнне адмяніў, але з фармулёўкай, што валюту будуць прадаваць з 1 сакавіка і з улікам мэты пакупкі. Спачатку — для аплаты медыкаментаў і газу, пасля — для выплаты крэдытаў у замежнай валюце і толькі затым — "для іншых мэтаў".