У інтэрнэце прадаюць дакументы беларускіх калабарацыяністаў (фота)

Многія з прадметаў гэтай калекцыі вядомыя на сённяшні дзень у адзіным экземпляры, перыядычная літаратура і многія ўлёткі не захаваліся нават у дзяржаўных бібліятэках, інфармуе сайт antikvariat.ru

Напрыклад, у гэтай калекцыі можна знайсці пятліцу афіцэра Беларускай краёвай абароны, нарукаўную павязку сябра Саюза Беларускай моладзі, нарукаўную нашыўку беларускага остарбайтэра, а таксама шматлікія іншыя прадметы. 

Таксама расійскія антыквары прапануюць вялікую колькасць перыядычных выданняў часоў фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі і асабістых дакументаў калабарацыяністаў.

Калекцыянеры адзначаюць, што ў Беларусі засталося мала падобных гістарычных сведчанняў. Яны тлумачаць гэта, у прыватнасці, параўнальна нізкім узроўнем нацыянальнай свядомасці і бояззю захоўваць падобныя прадметы пасля вайны.