У Іспаніі маніфестанты штурмавалі парламент

Як паведамляе euronews.com, прычынай народнага бунту сталі нядаўна апублікаваныя статыстычныя звесткі, якія датычаць беспрацоўя ў краіне. Высветлілася, што яна пераваліла 27-адсоткавы бар'ер, а гэта азначае, што без працы засталіся больш як шэсць мільёнаў чалавек.

Арганізатары акцыі пратэсту пачалі збіраць людзей з заклікам “узяць Кангрэс у аблогу”. Да месца дзеяння былі накіраваны 1400 паліцыянтаў. Мітынгоўцы кідалі ў паліцыянтаў бутэлькамі, камянямі, петардамі і нават палівалі іх пенай з вогнетушыцеляў.

Паліцыя затрымала каля 15 чалавек. Галоўным патрабаваннем дэманстрантаў была адстаўка ўрада.