У Італіі атрымлівае перамогі партыя, створаная комікам
За яе галасуюць выбарцы, незадаволеныя асноўнымі палітычнымі партыямі.
У італьянскім горадзе Парма паводле папярэдніх вынікаў на выбарах мэра перамогу атрымаў кандыдат ад руху "Пяць зорак". Гэтую партыю ў 2009 годзе заснаваў комік і блогер Бэпэ Грыла. Раней партыя паказвала добрыя вынікі на мясцовых выбарах у Парме і Генуі.
У праграму руху ўваходзяць планы адмовіцца ад еўра і дэфолту па крэдытных абавязаннях Італіі, інфармуе ВВС.
На фота: Бэпэ Грыла
Фота: lanostratv.it