У Іванаве моцны вецер зваліў два пад'ёмныя краны, пацярпелых няма

Спачатку ўпала страла аднаго з гусенічных кранаў і зачапіла іншы — другая страла таксама абрынулася. На шчасце, быў выходны дзень і рабочых на пляцоўцы не было, паведамляе сайт tomin.by.