У Івянцы праходзіць свята ганчароў

Там сабралася болей за 70 майстроў ганчарнай справы, якія возьмуць удзел у разнастайных конкурсах. Таксама яны зладзяць выставу твораў з хатніх калекцый. Будзе арганізаваны багаты кірмаш вырабаў майстроў з усёй вобласці.

Фэст як звычайна суправаджаецца канцэртам фальклорных калектываў Валожыншчыны. Па традыцыі ў гасцінны Івянец прыязджаюць аматары адвечнага мастацтва гліны і агню не толькі з Беларусі, але і з замежжа.