У канцы лютага ў Беларусь паступіць кітайская грэчка

"Вытворчасць грэчкі ў рэспубліцы ажыццяўляецца ў недастатковых аб'ёмах. Па інфармацыі Міністэрства гандлю, патрабаванні ўнутранага рынку забяспечваюцца пераважна за кошт увозу грачаных круп з Расіі і з Украіны", - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

У лютым рознічныя кошты на грачаныя крупы беларускіх вытворцаў склалі ад 5670 руб. да 7790 руб. за кілаграм, а на прадукцыю расійскіх пастаўшчыкоў - ад 8900 да 16900 руб.

"Да канца лютага 2011 г. чакаецца пастаўка грачаных круп з Кітая, рознічны кошт на якія з улікам выдаткаў на дастаўку і фасоўку праектуецца на ўзроўні 11-12 тыс. руб. за кілаграм", - паведамляецца ў дакуменце.