У каталікоў — Тры каралі, а ў праваслаўных — Куцця

Трыма каралямі называюць мудрацоў Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, якія пайшлі за зоркай Віфліем, каб сустрэць народжанага цара сусвету. Паводле Евангелля, яны былі першымі з людзей, хто пабачыў Ісуса Хрыста. 6 студзеня каталікі ўшаноўваюць “трох каралёў” і гэта апошняе свята з “актавы Раства”.

А праваслаўныя вернікі ў Беларусі сёння рыхтуюцца да Божага Нараджэння. 6 снежня ў іх Куцця — святы вечар, які папярэднічае Раству. Увечары ў праваслаўных храмах пачнуцца святочныя літургіі.