У Казахстане працягваюцца масавыя акцыі

Пра гэта паведаміў лідар незарэгістраванай апазіцыйнай партыі "Алга!" Уладзімір Казлоў. Па звестках інфармагенцтва "Фергана", па-ранейшаму перакрыты доступ у Жанаазен, сувязі з горадам няма. У самім Актаў адключаныя смс-паведамленні, каб перакрыць доступ у твітар, адсутнічае мабільны інтэрнэт. Але мабільныя тэлефоны працуюць і ёсць стацыянарны інтэрнэт.

Тым часам, ёсць звесткаі, што грамадзяне Жанаазена, Шэтпе і Актаў патрабуюць ад уладаў арганізаваць бясплатную гарачую лінію. Яны хочуць знайсці сваякоў, якія згінулі без весткі пасля сутыкненняў з паліцыяй, што адбыліся 16, 17 і 18 снежня.