У Казахстане рыхтуюцца да мітынгу апазіцыі
Каля плошчы перад Палацам рэспублікі ў Алма-Аце ўжо пачалі збірацца актывісты, незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў у краіне.
Пакуль побач з плошчай сабралася не болей за 100 чалавек, перадае ВВС. Вакол месца збору апазіцыі ўсталяваныя кардоны паліцыі, паступаюць паведамленні пра некалькі затрыманняў.
Парламенцкія выбары ў краіне адбыліся 15 студзеня, партыя прэзідэнта “Нур Атан” набрала 80,99% галасоў.