У Кеніі турыстка загінула пасля нападу бегемота
На возеры Найваша гіпапатам напаў на кітайскую турыстку і забіў яе.
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю, паведамілі podrobnosti.ua са спасылкай на кітайскае агенцтва Сіньхуа.
Жывёла напала на жанчыну ў той момант, калі яна вярталася ў свой пакой у гатэлі з вячэры каля 8-й гадзіны вечара. Пацярпелую тэрмінова даставілі ў лякарню, аднак няшчасная сканала ад страты крыві.
Гэта першы так інцыдэнт з кітайскімі турыстамі ў афрыканскай краіне.
Дарэчы, бегемот — адна з самых буйных сучасных наземных жывёл. Вага старых вялікіх самцоў часам перавышае 4 тоны.
Фота — kartinki24.ru