У Харватыі сёння праходзіць рэферэндум аб далучэнні да ЕС
Для прыняцця рашэння неабходная простая большасць галасоў.
Прэзідэнт краіны Іва Ёсіпавіч ужо назваў рэферэндум самай важнай падзеяй у гісторыі краіны. За еўрапейскую будучыню Харватыі выступае таксама каталіцкая царква, якая карыстаецца вялікім уплывам, паведамляе ВВС.
Паводле прагнозаў, за ўступленне Харватыі ў Еўрасаюз выкажуцца 55-60% выбаршчыкаў. Пры выкананні ўсіх працэдур Харватыя можа стаць сябрам ЕС 1 ліпеня 2013 году.