У Хельсінкі з'явілася амбасада Беларусі
Урачыстая цырымонія прайшла 22 лютага. Ужо выдадзеныя першыя візы.
Абавязкі амбасадара Беларусі ў Фінляндыі па сумяшчальніцтве выконвае беларускі пасол у Літве Уладзімір Дражын. БЕЛТА адзначае, што адкрыццё амбасады прымеркаванае да 20-х угодкаў ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Фінляндыяй.
Варта нагадаць, што дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі былі ўсталяваныя яшчэ ў часы Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919-1920 гадах функцыі ваенна-дыпламатычнага прадстаўніка БНР пры ўрадзе Фінляндыі выконваў генерал-лейтэнант Алег Карчак-Крыніца-Васількоўскі. Консулам БНР у Фінляндыі працаваў Мікалай Чарвякоў.