У Кіеве сёння згадаюць пра разгон “Плошчы-2010”

Мерапрыемства распачнецца ў 13.30 ў будынку на вуліцы Хрэшчацік 4. Падчас прэс-канферэнцыі таксама будзе расказана аб бліжэйшых мерапрыемствах, якія пройдуць ва Украіне ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Акрамя таго будзе абмеркавана тэма 20-годдзя падпісання ў Белавежскай пушчы кіраўнікамі Расіі, Украіны і Беларусі пагаднення аб спыненні існавання СССР і стварэнні СНД. У прэс-канферэнцыі возьме ўдзел ўдзельнік тых гістарычных падзеяў -- былы кіраўнік парламенту Беларусі Станіслаў Шушкевіч.