У Кіеве спалілі тону какаіну
Наркотыкі згарэлі ў памяшканні кіеўскага смеццеперапрацоўчага заводу "Энергія" ў адпаведнасці з выракам суда.
Як адзначылі прадстаўнікі Службы бяспекі Украіны, партыя была канфіскаваная ў 2010 году ў міжнароднай злачыннай групоўкі. У банду ўваходзілі грамадзяне Балгарыі, Украіны і Нямеччыны.
Каб злавіць наркадзялкоў, украінскія спецслужбы прыцягнулі да ўдзелу нямецкіх і амерыканскіх калег, перадае ВВС. Таму і спальыванне какаіну ў Кіеве прайшло ў прысутнасці дыпламатаў Нямеччыны і ЗША, а таксама журналістаў.
Па ацэнках праваахоўнікаў, кошт партыі рэчыва мог скласці на падпольным рынку больш за 200 млн долараў.