У Кіеве вырашылі "праблему Лукашэнкі"

"Праблема Лукашэнкі" ўзнікла пасля таго, як старшыня Еўракамісіі Жазэ-Мануэль Барозу папярэдзіў, што прыедзе на канферэнцыю "Дваццаць пяць гадоў Чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні" ў Кіеў, калі на ёй не будзе Лукашэнкі.

Пасля чаго украінскі бок паведаміў, што Беларусь на канферэнцыі прадставіць прэм'ер-міністр. Аднак пазней пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка паведаміў, што беларускі прэзідэнт усё ж такі мае намер прыехаць у Кіеў.

Пра выйсце з "дыпламатычнага тупіку" было аб'яўлена сёння. Канферэнцыя, у якой возьмуць удзел еўрапейскія лідары, у тым ліку і Барозу, адбудзецца 19 красавіка, і на ёй Лукашэнкі не будзе. Аднак 26 красавіка, у дзень 25-годдзя катастрофы на ЧАЭС, ён прыедзе ў Кіеў разам з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляюць "Украинские новости" са спасылкай на газету "Сегодня".