У кіраўніцтва Белсата зноў праблемы

Яшчэ ў панядзелак з'явілася інфармацыя, што на Белсаце з'явіцца намеснік дырэктара, адказны за фінансаванне тэлебачання. Без яго згоды Агнешка Рамашэўская-Гузы не магла б выдаваць грошы, перадае Радыё "Рацыя". Гэтую пасаду павінен быў атрымаць Вальдэмар Даманьскі, кіраўнік эканамічнага аддзела TVP Polonia, які вядзе сваю трансляцыю на Беларусь.

З гэтага часу ўсе дакументы, звязаныя з фінансамі, перад зацверджаннем павінны праходзіць праз згоду Даманьскага. На думку канала TVP, такое рашэнне мусіць ўзмацніць кіраўніцтва канала. Але дырэктар Белсата ўспрыняла гэта як навязванне ёй куратара.