Нямецкія лекары: У кішэчнай інфекцыі вінаватая соя

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на словы прадстаўніка нямецкага ўрада, такія папярэднія вынікі расследавання. Чакаецца, што падрабязнасці будуць абнародаваны на прэс-канферэнцыі, якая пройдзе крыху пазней.

Высветліць крыніцу віруса, з-за якога 22 чалавекі загінулі, а 2000 звярнуліся па медыцынскую дапамогу, атрымалася пасля вывучэння ўсіх абставінаў. Мяркуецца, што сою пацярпелыя ўжывалі ў ежу разам з салатамі, у якіх яна выкарыстоўвалася ў якасці дадатку.

Улады Нямеччыны пакуль не спяшаюцца канчаткова "рэабілітаваць" агуркі і памідоры, вырашыўшы дачакацца заканчэння расследавання.