У клініках застаюцца 87 пацярпелых ад выбуху ў мэтро

У лякарнях застаецца 87 пацярпелых, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве аховы здароўя. У цяжкім стане - 9 чалавек, сярэдняй ступені цяжкасці - 19, лёгкай ступені - 59.

Як паведамлялася, у панядзелак раніцай колькасць ахвяр тэракту ўзрасла да 14 чалавек, у бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі памёр Віталь Дайнека.