У Клімавіцкім раёне павесіўся 16-гадовы падлетак

Як паведамляе БелаПАН, падлетка знайшлі 23 красавіка. Ён вісеў на дрэве недалёка ад хаты, дзе ён жыў з апякунскай сям'ёй. Па словах праваахаоўнікаў, сям'я была нармальная, непітушчая. У іх на ўтрыманні было двое сваіх дзяцей, яшчэ двух яны ўзялі да сябе. Хлопец жыў у іх чатыры гады.

Па звестках следства, і сама сям'я, і падлетак характарызаваліся станоўча. Ніякай перадсмяротнай запіскі хлопец не пакінуў.

Дарэчы, у лютым 2012 года ў Клімавічах павесіўся навучэнец прафесійнага ліцэя №14. Тады верагоднай прычынай суіцыду стала непадзеленае каханне.

Фота — ru.tsn.ua