У клініках Мінска застаецца 71 пацярпелы ад тэракту
Сёння з лякарняў выпісаны 4 пацярпелых у выніку выбуху ў метро, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве аховы здароўя.
У лякарнях на стацыянарным лекаванні застаецца 71 чалавек з ліку пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро: у цяжкім стане — 4, сярэдняй ступені цяжкасці — 20, лёгкай ступені цяжкасці — 47.