У Кобрыне двое мужчын падарваліся на ручной гранаце
Паводле папярэдняй высновы экспертаў, выбух РГД адбыўся пры спробе разабраць яе.
Як паведамляе "Віртуальны Брэст", бацька-пенсіянер загінуў на месцы, яго 30-гадовы сын трапіў у лякарню, дзе і сканаў.
На месцы трагедыі працуе следчая група. Навошта мужчынам спатрэбілася баявая граната, і адкуль яна з'явілася, высвятляе праверка. Паводле адной з версій, яны маглі займацца зборам металалому, сярод якога і знайшлі і выбуховае прыстасаванне.