У кобрынскім інтэрнаце для інвалідаў выявілі карупцыю

Як паведамляе "Ежедневник" са спасылкай на Дэпартамент фінансавых расследаванняў дзяржкантролю, сёлета ў студзені ва ўстанове быў абвешчаны тэндар на выраб і ўсталёўку шыбаў пры мадэрнізацыі галоўнага корпуса дома-інтэрната. Кошт кантракту склаў каля 1 мільярда рублёў.

Адным з удзельнікаў тэндара была заяўленая прыватная кампанія з Брэста. На пачатку студзеня да дырэктара кампаніі звярнуўся юрысконсульт дома-інтэрната. Юрысконсульт паведаміў, што з'яўляецца сакратаром тэндарнай камісіі. Спаслаўшыся на "старэйшых таварышаў", ён паведаміў, што для перамогі ў конкурсе дырэктар прыватнай кампаніі павінная перадаць чальцам тэндарнай камісіі 2,6 мільёна рублёў і 3 тысячы долараў. Пасля перадачы хабару юрысконсульта затрымалі.

Першыя ж допыты 22-гадовага юрыста паказалі, што ніякага даручэння ад чальцоў тэндарнай камісіі ён не меў, а грошы збіраўся пакласці сабе ў кішэнь.

Фота — inliberty.ru