У Косава ноччу ўспыхнулі беспарадкі
Міратворцы НАТА на поўначы Косава ўжылі слёзацечны газ супраць сотняў мясцовых сербаў.
Яны выйшлі на вуліцы, каб абараніць раней збудаваныя імі барыкады. У горадзе Мітравіца позна ноччу была чутная страляніна, хоць незразумела, хто страляў. Паведамленняў аб пацярпелых не паступала.
Беспарадкі пачаліся пасля таго, як група салдат з падрадзялення Міжнародных сіл бяспекі ў Косава паспрабавала дэмантаваць адзін з больш чым дзясятка сербскіх блокпастоў, паведамляе ВВС.
Гэта ўжо не першая спроба міратворцаў НАТА знесці барыкады, збудаваныя косаўскімі сербамі, якія не прызнаюць ўладу албанскай большасці ў Прышціне. Ад Белграда патрабуюць, каб ён пераканаў косаўскіх сербаў прыбраць барыкады калі Сербія хоча атрымаць статус кандыдата ў члены Еўрапейскага саюза.