У краіне можа спыніцца продаж АІ-95 і газу
Зноў пачаліся праблемы з наяўнасцю паліва на АЗС.
Як паведамляе onliner.by, 5 ліпеня на некаторых станцыях зніклі бензін АІ-95 і газ. Прычынай нібыта стала тое, што гэтае паліва перасталі адгружаць на запраўкі. Паводле некаторых звестак, бензін АІ-92 і дызельнае паліва можа знікнуць з беларускіх АЗС ужо да канца тыдня.
Прэс-служба "Белнафтахіму" заяўляе, што ў іх пастаўкі паліва ідуць у поўным аб'ёме, а на запраўках іншых кампаній яны сітуацыю не каментуюць.
Па стане на аўторак на некаторых мінскіх запраўках бензін АІ-95 сапраўды ўжо адсутнічаў. Астатнія віды паліва ёсць.