У крамах пачнуць прадаваць пузырысты поліэтылен
Гэты цэлафан, які можна шчоўкаць, лічыцца не толькі зручным упаковачным матэрыялам, але нават рэлаксантам.
Лопанне паветраных пузыркоў здольнае пазбавіць чалавека ад стрэсу. Вырабляе гэткую забаўку мінскі прадпрымальнік сумесна з дзяржаўнай установай “Спецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў № 1” у межах сацыяльнага праекта “РОZІTІV”.
Галоўная ідэя апошняга — паказаць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць на роўных быць запатрабаванымі ў грамадстве і працаўладкаванымі.
Сёння “поліэтылен з пазітывам” ужо можна набыць у ЦУМе, ГУМе, гандлёвым доме “Кірмаш”. У хуткім часе поліэтыленавую пузырыстую плёнку можна будзе ўбачыць і на прылаўках іншых крам і, магчыма, нават у кіёсках “Белсаюздрука”, піша “Звязда”.