У Крэве сёння справяць “Літаратурныя дажынкі”
На гэтай творчай імпрэзе ўзнагародзяць самых “ураджайных” беларускіх літаратараў года.
У кавярні мястэчка Крэва (вуліца Смаргонская,4) збяруцца вядомыя прадстаўнікі літаратурнай супольнасці: Раман Абрамчук, Андрэй Адамовіч, Алесь Камоцкі, Валерыя Кустава, Барыс Пятровіч, Віктар Раманцоў, Віталь Рыжкоў ды іншыя. Будзе таксама гурт “BosaeSonca”.
Арганізатарамі імпрэзы выступаюць ініцыятыва “Твой Фэст”, сайт Krevo.by, а таксама кампанія “Будзьма беларусамі” і беларускі ПЭН-цэнтр.
Пачнуцца “Літаратурныя дажынкі” а 14.00