У Крычаве сутыкнуліся два грузавыя цягнікі
Аварыя адбылася ўначы 9 траўня.
Пры расфармаванні грузавога цягніка ў сартавальным парку станцыі Крычаў ён сутыкнуўся з грузавым цягніком, які ішоў на Оршу.
Як паведамляе БелаПАН, у выніку здарэння чатыры вагоны з цэментам, крэйдай, вапнай сышлі з рэек. Ахвяр і пацярпелых няма. Пашкоджаныя 100 метраў чыгуначнага палатна. Праводзіцца праверка.