У Кубку Беларусі БАТЭ згуляе з брэсцкім "Дынама"

Нягледзячы на тое, што лёсаванне гэтага этапа прайшло, пакуль засталіся не згулянымі два матчы 1/16 фінала. Салігорскі "Шахцёр" 6 верасня згуляе ў Светлагорску з мясцовым "Хімікам", а "Мінск" 17 жніўня сустрэнецца са сталічнай камандай "Партызан-2".


У 1/8 фінала згуляюць брэсцкае "Дынама" і барысаўскі БАТЭ, рэчыцкі "Ведрыч-97" і "Ліда", гродзенскі "Белкард" і сталічны СКВІЧ, "Рудзенск" і клецкі "Клечаск", наваполацкі "Нафтан" і мінскі "Партызан", пераможца паядынка "Партызана-2" і "Мінска" — з бабруйскай "Белшынай", гродзенскі "Нёман" і мінскае "Дынама", пераможца паядынка светлагорскага "Хіміка" і салігорскага "Шахцёра" — з "Гомелем". Матчы пройдуць 21 верасня, інфармуе "Прессбол".