У Купалаўскім тэатры для Лукашэнкі забраніравалі месцы

На гэтае адкрыццё запрасілі і кіраўніка дзяржавы. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка выступіць з прамовай. У адміністрацыі тэатра кажуць, што застанецца ён і на сам спектакль.

Адміністратарка тэатра: "Я мяркую, што ён будзе сядзець у зале, бо месцы для яго вылучаліся".

Праўда, колькі месцаў вылучылі для Лукашэнкі і яго суправаджэння, у тэатры не кажуць — гэта закрытая інфармацыя.

У адміністрацыі Купалаўскага дадаюць толькі, што звычайны глядач на спектакль не трапіць. Квіткі на яго не прадаваліся, уваход зроблены толькі па запрашальніках. У ліку гасцей купалаўцаў на гэты вечар будуць, напрыклад, дырэктары іншых тэатраў.

Фота Еўрарадыё