У Латвіі памерла найстарэйшая жыхарка Еўропы
Ксеніі Мітушовай было 112 гадоў.
Як паведамляе сайт delfi.lv, яна нарадзілася 10 лютага 1899 года на Дзвіншчыне (Даўгаўпілскі край), у яе сям'і было 11 дзяцей. Ксенія Мітушова ўзяла шлюб у 19 гадоў, у яе тры сыны, шасцёра ўнукаў і сямёра праўнукаў. Свайго мужа яна перажыла на 32 гады.