У Лепелі былы зэк скраў з баптысцкай царквы 100 долараў

Дзве скрыні з ахвяраваннямі вернікаў скраў з лепельскай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў 40-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына толькі ў красавіку выйшаў на волю, ні працы, ні якіх іншых сродкаў існавання не меў.

 
Ён пралез ў царкву праз дзірку ў даху, калі там нікога не было. Здабычай злодзея сталі 100 долараў, тысяча расійскіх рублёў ды 300 тысяч беларускіх рублёў. Як кажуць лепельскія міліцыянты, злодзею-рэцыдывісту пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.