У літоўскай прэсе — "спачуванні" беларусам за продаж газаправодаў Расіі

У ёй "суседзі літоўцы" выказваюць жыхарам Беларусі свае спачуванні ў сувязі з тым, што кантроль газаправодаў быў перададзены расійскаму газаваму гіганту "Газпраму", перадае партал DELFI.

Аб'явы-спачуванні замовіла арганізацыя Саюз моладзі за энергетычную незалежнасць. Такім чынам арганізацыя хацела звярнуць увагу на праблему энергетычнай незалежнасці сваёй краіны.

Аб'ява з'явілася ў газетах Lietuvos rytas, Lietuvos zinios і Respublika.