У Літве друкуюць новыя беларускія грошы?

Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца, блізкая да працэсу вырабу беларускіх купюр. Па версіі гэтай крыніцы, новыя грошы будуць абменьвацца на старыя у суадносінах 1 да 1000. То бок, гэта выглядае на падрыхтоўку да дэнамінацыі.

Як падкрэсліла крыніца, упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі ў абарачэнне акрамя папяровых будуць уведзеныя і манеты розных наміналаў.

Афіцыйна пацвердзіць гэтую інфармацыю рэдакцыі сайта не ўдалося.