У Літве могуць аднавіць расследаванне смерці афіцэра дзяржбяспекі ў Брэсце
Удава афіцэра Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Пацюнаса мяркуе, што яшчэ рана спыняць расследаванне.
Людвіка Пацюнене абскардзіла пракурору рашэнне спыніць дасудовае расследаванне гібелі яе мужа, паведамляе сайт 15min.lt. Удава Пацюнаса і яе адвакат патрабуюць нанова ацаніць сведчанні. Адвакат сцвярджае, што пракуроры ігнаравалі сведчанні пра пабочную асобу, якая была ў пакоі афіцэра дзяржбяспекі ў ноч гібелі.
Нагадаем, што Пацюнас загінуў пры загадкавых акалічнасцях у ноч на 23 жніўня 2006 года. Ён выпаў з дзявятага паверху ў гатэлі ў Брэсце. Генпракуратура двойчы прызнавала, што гэтая смерць адбылася ў выніку няшчаснага выпадку. Аднак па распараджэнні суда дасудовае расследаванне некалькі разоў аднаўлялася. Апошні раз у ліку іншых версій разглядалася і версія забойства. Аднак 1 лютага Генпракуратура зноў заявіла, што не знайшла прыкметаў злачынства.
Фота — „Lietuvos žinių“