У Лізе чэмпіёнаў УЕФА "Арсенал" згуляе з "Бабруйчанкай"
Бабруйская жаночая футбольная каманда выйшла ў асноўны раўнд спаборніцтваў.
Лёсаванне плэй-оф турніру Лігі чэмпіёнаў УЕФА сярод жаночых камандаў адбылося ў канцы жніўня.
У 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА бабруйчанкі сустрэнуцца з лонданскім "Арсеналам". Яшчэ нядаўна ён быў уладальнікам гэтага ганаровага трафея. Першы матч нашы дзяўчаты правядуць 29 верасня на поле бабруйскага "Спартака", паведамлея "Бобруйский курьер". Гульня ў адказ адбудзецца ў Англіі на стадыёне "Мэдоў Парк" 5 кастрычніка.