У Лондане пабудавалі самы высокі будынак Еўрасаюза

95-павярховы будынак спраектаваў італьянец Рэнца Піяна. Хмарачос складаецца з больш як 800 сталёвых дэталяў, у ім каля 11 000 шыб. Агульная вага будынка — каля 500 тысяч тон.

Афіцыйна шкляны хмарачос адкрыецца ў траўні, адзначае DELFI. Мяркуецца, што ён стане адным са знакаў горада. Усярэдзіне, сярод іншага, будзе абсталяваны гатэль з 195 пакояў і некалькі рэстаранаў.

Яшчэ адзін рэкорд новага Shard London Bridge: падчас будаўніцтва вежы на вышыні 55-га паверху быў размешчаны кран, прычым яго можна было перасунуць па сцяне будынка на самую яго вяршыню.

Тэмпература каля вяршыні будынка на некалькі градусаў ніжэй, чым каля зямлі. А вецер на вяршыні часам настолькі моцны, што працы даводзіцца прыпыняць.

Фота — Reuters