У Лошыцкім яры пройдзе мітынг на Дзяды

Паводле “Нашай Нівы”, а 12.30 удзельнікі акцыі сабраліся на пляцоўцы ля Палацу культуры “Лошыцкі” ў Мінску і рушылі калонай з некалькіх дзясяткаў чалавек да парку. Там, у Лошыцкім яры з 13.30 да 15.00 пройдзе мітынг.

Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937–1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай.

У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.