У Львове адкрываецца Нацыянальная выстава Беларусі
Звыш 100 прадпрыемстваў прадставяць сваю прадукцыю на Нацыянальнай выставе Беларусі ва Ўкраіне.
Пра гэта паведаміла БЕЛТА.
Асноўная мэта форума - павялічыць таваразварот паміж дзвюма краінамі, умацаваць эканамічныя сувязі і наладзіць новыя. У праграме мерапрыемства - круглыя сталы з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Ўкраіны, семінары-прэзентацыі, беларуска-ўкраінскія сустрэчы па галінах.
Сярод удзельнікаў выставы - прадпрыемствы міністэрстваў прамысловасці, адукацыі, інфармацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўніцтва і архітэктуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям і іншыя.
Выстава будзе працягвацца да 12 сакавіка.